Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2020, 11:37

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 20 лістапада з-за моцнага ветру

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 20 лістапада з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай у многіх раёнах краіны, а ўдзень пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса да плюс 5. Удзень паветра прагрэецца да 1-7 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі