Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2018, 11:54

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17 ліпеня з-за навальніц і ліўняў

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17 ліпеня з-за навальніц і ліўняў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. У дзённы час у асобных раёнах чакаецца град. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, удзень месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, удзень - 22-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі