ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 09:50

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17-18 студзеня з-за моцнага ветру

Фота з архіва
Фота з архіва

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 17-18 студзеня з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак і аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, днём 17 студзеня і ноччу 18 студзеня - месцамі да 21-24 м/с, у асобных раёнах - да 25-27 м/с. Удзень 17 студзеня ў многіх раёнах краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Сіноптыкі таксама расказалі, якое надвор'е прагназуецца ў беларускай сталіцы. У панядзелак, 17 студзеня, раніцай і днём чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі па горадзе - да 21-23 м/с. У другой палавіне дня 17 студзеня ў многіх раёнах Мінска на дарогах чакаецца галалёдзіца. У аўторак, 18 студзеня, захаваецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, ноччу месцамі па горадзе - да 24 м/с.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі