Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2021, 12:43

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 1 ліпеня з-за навальніц

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўднёвым захадзе Беларусі 1 ліпеня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раніцай і днём па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, днём у асобных раёнах град. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ночу складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе месцамі - плюс 11-13. Днём будзе 25-31 градус гарачыні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі