Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2020, 12:15

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі 5 жніўня з-за гарачыні

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўднёвым усходзе Беларусі 5 жніўня з-за гарачыні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай па паўночным захадзе, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад 22 па паўночным захадзе да 32 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі