Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Апублікаваны нацыянальны план дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС

Грамадства 16.08.2019 | 17:33
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны план дзеянняў па выніках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС апублікаваны на сайце Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд), паведамілі БЕЛТА ў дэпартаменце.

Дакумент змяшчае пералік мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі Беларускай АЭС, які быў сфарміраваны па выніках стрэс-тэстаў БелАЭС і партнёрскай праверкі іх вынікаў. Праверка праводзілася беларускім бокам сумесна з Еўрапейскай камісіяй у асобе Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў ядзернай бяспекі ENSREG у 2017-2018 гадах.

Пры падрыхтоўцы нацыянальнага плана прыняты пад увагу бягучая стадыя будаўніцтва БелАЭС, рэальныя магчымасці эксплуатуючай арганізацыі, а таксама прыярытэтнасць выканання мерапрыемстваў з пункту гледжання забеспячэння бяспекі. Улічаны рэкамендацыі і прапановы экспертаў Еўрапейскага саюза і грамадскіх арганізацый.

Акрамя пераліку мерапрыемстваў дакумент змяшчае значную апісальную частку, якая абагульняе вынікі аналізу экстрэмальных прыродных з'яў і іх камбінацый, якія могуць аказаць уплыў на функцыі бяспекі БелАЭС, ацэнкі запасаў бяспекі праекта станцыі і арганізацыі кіравання аварыямі.

"Тэрміны выканання мерапрыемстваў нацыянальнага плана вар'іруюцца ў прамежку ад 2019 да 2025 года, што адпавядае еўрапейскай практыцы рэалізацыі нацыянальных планаў па выніках стрэс-тэстаў АЭС. Работы па іх рэалізацыі пачаты ўжо і выконваюцца, у тым ліку ў працэсе ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока нумар 1 БелАЭС" , - адзначылі ў Дзяржатамнаглядзе.

Прадугледжана перыядычная справаздачнасць аб выкананні нацыянальнага плана.

Стрэс-тэсты ўяўляюць сабой разавую пазапланавую ацэнку ўстойлівасці АЭС да экстрэмальных знешніх прыродных уздзеянняў і іх спалучэння ў кантэксце аварыі на АЭС "Фукусіма" ў Японіі. Пры іх правядзенні ацэньвалася наяўнасць запасаў бяспекі ў параўнанні з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства, якія адпавядаюць стандартам МАГАТЭ.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў