ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 18:05

Апублікаваны графік адключэнняў гарачай вады ў Мінску ў жніўні

Фота з архіва
Фота з архіва

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графік адключэнняў гарачага водазабеспячэння ў Мінску на жнівень апублікаваны на сайце РУП "Мінскэнерга", паведамляе БЕЛТА.

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак да работы ў зімовых умовах філіял "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга" прадаўжае паэтапнае адключэнне гарачай вады.

Частка спажыўцоў часова пазбавіцца выгод з 4 жніўня. Па наступных групах адрасоў адключэнні запланаваны з 10 і з 17 жніўня.

Цеплазабеспячальная арганізацыя робіць усё, каб скараціць тэрміны адключэння гарачага водазабеспячэння. У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, адключэнне не будзе перавышаць 13 сутак.

У час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў. Гараджан просяць пры выяўленні цечы вады або парэння з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неадкладна паведаміць аб гэтым дыспетчару філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі" па тэлефонах: 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП "Мінскэнерга" па тэлефоне 373-35-24 або ў бліжэйшае прадпрыемства ЖЭУ.

Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП "ЖЭУ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі