Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая

Грамадства 15.03.2019 | 14:53
Фота з архіва
Фота з архіва

15 сакавіка, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў прагучыць 30 мая, 2018/2019 навучальны год завершыцца 31 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Здаваць экзамены школьнікам трэба будзе з 1 па 8 чэрвеня, а выпускныя вечары Мінадукацыі рэкамендуе правесці 8-9 чэрвеня.

Акрамя таго, у Мінадукацыі расказалі пра графік школьных канікул у 2019/2020 навучальным годзе. Так, асеннія прадоўжацца 9 дзён з 1 па 9 лістапада 2019 года, зімовыя - 17 дзён (з 26 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года). Вясеннія канікулы будуць самымі кароткімі - шэсць дзён (з 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года). Летнія пачнуцца 1 чэрвеня і завершацца 31 жніўня. Школьнікам трэба будзе адпачываць 92 дні, выпускнікам дзявятых класаў крыху менш. У іх канікулы пачнуцца 11 чэрвеня.

Вучням першых і другіх класаў у трэцяй чвэрці прадаставяць дадатковы тыдзень зімовых канікул - з 17 лютага па 23 лютага 2020 года.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэканструкцыя плошчы Перамогі З ліпеня 2019 года па май 2020 года ў Мінску запланаваны капітальны рамонт плошчы Перамогі.