ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2018, 15:05

Апошні званок для беларускіх школьнікаў празвініць 30 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок для беларускіх школьнікаў празвініць 30 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.

Навучальны год завяршаецца 31 мая, нагадалі ў ведамстве.

Выпускныя экзамены пасля завяршэння навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 1-9 чэрвеня. Выпускнікі базавай школы 2 чэрвеня будуць пісаць дыктант па беларускай мове, 5 чэрвеня - па рускай. Кантрольная работа па матэматыцы пройдзе 7 чэрвеня.

Тыя, хто заканчвае 11 класаў, 1 і 4 чэрвеня напішуць пераказ па беларускай і рускай мове адпаведна, а 6 чэрвеня - кантрольную па матэматыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі