ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2018, 14:44

Апошні самалёт вылецеў з аэрапорта Мінск-1

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407 канчаткова закрывае старую пляцоўку ў аэрапорце Мінск-1. Апошні самалёт узняўся сёння з гэтай узлётна-пасадачнай паласы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля тэхнічнага абслугоўвання Ту-134, які належыць Сібірскаму навукова-даследчаму інстытуту грамадзянскай авіяцыі, паляцеў у Маскву. Яго праводзілі позіркамі работнікі завода і аэрапорта.

Як растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара завода Юрый Бондараў, больш гэта ўзлётна-пасадачная паласа не прыме і не выпусціць ніводнага борта.

Новы вялікі ангар завода працуе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У ім адначасова могуць праходзіць рамонт 6 паветраных суднаў тыпу Ту-134. Чатыры самалёты ўжо былі абслужаны тут.

У новы ангар будзе перавезена абсталяванне са старой пляцоўкі. Астатнія будынкі былой паветранай гавані будуць знесены. У памяць аб першым аэрапорце захаваюць будынак былога аэравакзала, дзе цяпер размясціўся офіс інвестара-забудоўшчыка.

У гэтым раёне з'явіцца шматфункцыянальны комплекс з жылымі забудовамі, школамі і дзіцячымі садамі.

"У перспектыве мы хочам выйсці на рамонт сучасных тыпаў суднаў, якія выпускаюцца рознымі аэразаводамі свету. Цяпер нашы спецыялісты праходзяць навучанне рамонту і абслугоўванню "Боінга-737". Закупляем абсталяванне для такіх работ. Для гэтага выдзяляюцца бюджэтныя сродкі. І трэба атрымаць еўрапейскі сертыфікат. Гэта зойме каля двух гадоў", - падзяліўся планамі Юрый Бондараў. Таксама пачаты перадпраектныя работы па будаўніцтве цэха фарбавання самалётаў. Пачатак яго ўзвядзення магчымы ўжо да канца гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі