Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2016, 18:15

Аплату лютаўскай жыроўкі ў Беларусі плануецца прадоўжыць да 1 красавіка

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аплату лютаўскай жыроўкі ў Беларусі плануецца прадоўжыць да 1 красавіка. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанні з затрымкай налічэння за пастаўленыя паслугі ў лютым маюць месца быць, пацвердзіў Аляксандр Церахаў. "Мы думаем, што прадоўжым перыяд аплаты для насельніцтва да 1 чысла наступнага месяца без спагнання пені, штрафу", - сказаў ён.

Міністр дадаў, што за студзень, калі тарыфы былі выстаўлены няправільна, будзе праведзены пераразлік. Налічэнні за люты будуць праводзіцца ўжо з улікам зацверджаных тарыфаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі