24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аплаціць ЖКП за люты мінчане змогуць з 26 сакавіка, паведаміў сёння першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у час круглага стала "Плата за ЖКП: новыя тарыфы і падыходы" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
"Цяпер ідзе налічэнне і пераразлік платы за аказаныя паслугі. Да канца заўтрашняга дня плануецца выставіць плацежныя дакументы ў электроннай сістэме komplat.by. Аплаціць ЖКП на пошце, у банку мінчане змогуць з 26 сакавіка", - сказаў Уладзімір Кухараў.
Дастаўка насельніцтву паведамленняў за жыллёва-камунальныя паслугі ў Мінску будзе ажыццяўляцца 26, 27 і 28 сакавіка. Папяровы варыянт жыровак усе мінчане змогуць убачыць да 29 сакавіка.
У сваю чаргу міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў нагадаў, што аплаціць лютаўскія жыроўкі беларусы змогуць да 5 красавіка без спагнання пені, штрафу.-0-