Сцяг Аўторак, 20 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2025, 16:03

АПК, трактары, інвестыцыі. Шахбаз Шарыф запрасіў беларускіх спецыялістаў у Пакістан

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф на сустрэчы ў вузкім складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам запрасіў беларускіх спецыялістаў паўдзельнічаць у развіцці пакістанскай эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вельмі важная для нас з пункту гледжання сельскай гаспадаркі. Мы ведаем, якую дапамогу могуць аказаць беларусы ў развіцці аграрнага сектара нашай краіны", - сказаў пакістанскі госць.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў Пакістане добра ведаюць пра беларускія трактары.

"Сёння мы падпішам мемарандум аб узаемаразуменні, пагадненні. І я спадзяюся, што гэтыя дакументы дапамогуць і далей развіваць нашы адносіны ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы", - сказаў Шахбаз Шарыф.

Прэм'ер-міністр запрасіў беларускіх спецыялістаў у Пакістан, у тым ліку, каб дапамагчы наладзіць абслугоўванне беларускай тэхнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі