Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2024, 10:25

Аператыўны збор каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі адбудзецца сёння

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна адбудзецца аператыўны збор каманднага складу Узброеных Сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і воінскіх часцей і іншыя службовыя асобы.

Мэта збору - выпрацоўка адзіных падыходаў да навучання службовых асоб органаў ваеннага кіравання і войскаў (сіл) з улікам накіраванасці падрыхтоўкі Узброеных Сіл, арганізацыі штодзённай дзейнасці ў ходзе вырашэння пастаўленых задач у новым навучальным годзе.

Удзельнікі збору ўжо на месцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі