Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2024, 09:01

Аперацыя "Баграціён": архіўныя кадры вызвалення Беларусі летам 1944-га. Магілёў

Магілёў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў войскі 2-га Беларускага фронту 28 чэрвеня 1944 года пасля прарыву абароны праціўніка па pэках Проня, Бася і Днепр у ходзе Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - адной з буйнейшых ваенных аперацый Вялікай Айчыннай вайны.
Бой за вызваленне Магілёва, чэрвень 1944 года

Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён", якая прывяла да вызвалення ўсёй тэрыторыі Беларусі летам 1944 года, прадаўжалася 68 сутак - з 23 чэрвеня па 29 ліпеня 1944 года, і не мела роўных па прасторавым размаху і аператыўна-стратэгічных выніках. Яе мэтай быў разгром групы армій "Цэнтр" і вызваленне Беларусі. І гэта мэта была дасягнута поўнасцю.
Вынікі аперацыі "Баграціён" уражваюць. 1-ы Прыбалтыйскі, 3, 2 і 1-ы Беларускія франты ў перыяд з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 года, разгарнуўшы наступленне ў паласе шырынёй да 1100 км і на глыбіню да 600 км, завяршылі поўнае вызваленне БССР, большай часткі Літвы, часткі Латвіі і Украіны, перанеслі баявыя дзеянні на тэрыторыю Польшчы і выйшлі да граніц Усходняй Прусіі.-0-
У вызваленым Магілёве, чэрвень 1944 года
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Аперацыя
Фота БЕЛТА і БДАКФФД
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі