Фота з архіва
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператар электрасувязі перастаў абслугоўваць арганізацыю, на якую скардзіліся з-за пастаянных званкоў рэкламнага характару, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.
У цэнтр неаднаразова звярталіся грамадзяне са скаргамі на арганізацыю, ад імя якой сістэматычна паступалі званкі рэкламнага характару на абаненцкія нумары без згоды іх уладальнікаў.
Было ўстаноўлена, што на арганізацыю зарэгістравана значная колькасць абаненцкіх нумароў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення званкоў суб'ектам з парушэннем заканадаўства аб персанальных даных.
Па запатрабаванні цэнтра аператар электрасувязі прыпыніў аказанне паслуг электрасувязі арганізацыі, якая неаднаразова парушала патрабаванні заканадаўства, да іх устаранення.
Як растлумачылі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных, правіламі аказання паслуг электрасувязі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў нумар 1055 ад 17 жніўня 2006 года, прадугледжана, што аператар электрасувязі, пастаўшчык паслуг электрасувязі маюць права прыпыніць аказанне паслуг электрасувязі ў выпадку парушэння абанентам умоў дагавора, патрабаванняў названых правіл і іншых актаў заканадаўства.-0-