Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2018, 15:24

Ападкі і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ападкі і да 7 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Да канца бягучага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, што прыйдуць з поўдня Еўропы. Захаваецца цёплае надвор'е з ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Толькі на наступным тыдні ўстановіцца зімовы характар надвор'я, і тэмпературны фон панізіцца да адмоўных значэнняў", - сказалі ў Гідрамеце.

У чацвер, 4 студзеня, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, удзень таксама пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень - 1-6 градусаў цяпла.

У пятніцу, 5 студзеня, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў. Удзень - ад нуля да плюс 5 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 7 градусаў цяпла.

У суботу, 6 студзеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень - 1-7 градусаў цяпла.

У нядзелю, 7 студзеня, захаваецца цёплае надвор'е, у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), чакаецца туман. У начныя гадзіны па поўначы краіны падмарозіць, і на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 4 градусаў, днём - 2-7 градусаў цяпла. У паўночных раёнах краіны ноччу будзе 1-3 градусы марозу, днём - каля нуля.

У панядзелак, 8 студзеня, з ростам атмасфернага ціску тэмпературны фон пачне паніжацца. У асобных раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі на дарогах утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-7 градусаў марозу, толькі па поўдні будзе каля нуля. Днём тэмпература складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У аўторак, 9 студзеня, у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 3-9 градусаў марозу, днём складзе ад нуля да мінус 6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі