Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2020, 11:45

Ападкі чакаюцца ў Беларусі на выхадных

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў выхадныя на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Са зменай паветраных патокаў у другой палавіне тыдня ў Беларусь пачало паступаць больш цёплае паветра, што прывяло да павышэння тэмпературнага фону. Ужо ў сераду сярэднясутачная тэмпература была на 1-3 градусы вышэйшай за кліматычную норму, а максімальная тэмпература дасягала адзнак 12-18 градусаў цяпла. Пад уплывам перыферыі антыцыклону істотных ападкаў не было", - адзначылі сіноптыкі.

У канцы тыдня і на доўгія выхадныя дні надвор'е ў краіне зменіцца. Фон атмасфернага ціску будзе зніжацца, што прывядзе да павелічэння воблачнасці, а няўстойлівыя паветраныя масы і атмасферныя франты, якія ідуць з Балтыйскага мора, прынясуць кароткачасовыя дажджы.

У пятніцу, 24 красавіка, уначы яшчэ будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 1-7 градусаў, у асобных раёнах па поўдні - ад нуля да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 12-18 градусаў, па паўднёвым захадзе - да плюс 20.

У суботу, 25 красавіка, кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. У дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 2-8 градусаў, удзень - плюс 9-16, па паўднёвым усходзе - да 18 цяпла.

У нядзелю і панядзелак тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, чакаецца распаўсюджванне халаднаватай і вільготнай паветранай масы. У асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра зноў панізіцца: уначы будзе ў асноўным мінус 4 - плюс 3 градусы, удзень - плюс 8-15 градусаў, толькі на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 17.

У аўторак і сераду з Заходняй Еўропы чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, прагназуецца няўстойлівы тэмпературны рэжым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі