Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 кастрычніка 2024, 10:23

Антытэрарыстычныя вучэнні праходзяць у Астравецкім раёне

Фота з архіва
Фота з архіва
30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на тэрыторыі Астравецкага раёна пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Камітэце дзяржбяспекі.

У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі і іншых дзяржаўных органаў.

Сцэнарый вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне ваеннай і іншай спецыяльнай тэхнікі, узмоцнены кантроль і абмежаванне дарожнага руху ў зоне правядзення праверачных мерапрыемстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі