
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-кірмаш інавацыйных распрацовак па тэматыцы "Інавацыі ў будаўніцтве" пройдзе 10 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.
Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце відэаканферэнцыі з анлайн-трансляцыяй на YouTube. Мэта анлайн-кірмашу - садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак у галіне будаўніцтва і інтэнсіфікацыі сувязей галіны з навукай. У час анлайн-кірмашу адбудзецца прэзентацыя распрацовак перад патэнцыяльнымі заказчыкамі і спажыўцамі, а таксама дзелавыя перагаворы, падпісанне пратаколаў аб намерах супрацоўніцтва, заключэнне дагавораў аб супрацоўніцтве.
Заяўкі на ўдзел з апісаннем інавацыйных праектаў распрацоўшчыкам неабходна накіраваць да 17.30 29 мая на электронную пошту seminar@belisa.org.by. Што датычыцца зацікаўленых у распрацоўках, ім трэба накіраваць заяўку на той жа адрас да 8 чэрвеня ўключна або папярэдне прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Пачатак работы - 11.00. Удзел у кірмашы бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (17) 379 60 22; +375 (17) 203 13 19; +375 (17) 379 60 31.-0-