Сцяг Панядзелак, 2 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 красавіка 2019, 11:56

Анлайн-казіно легалізаваны ў Беларусі з 1 красавіка

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 красавіка легалізуюцца анлайн-казіно і павялічваецца ўзрост для ўдзелу ў азартных гульнях. Гэта прадугледжана ўказам ад 7 жніўня 2018 года нумар 305 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу", паведамляе БЕЛТА.

Указ нумар 305 устанаўлівае асаблівасці ліцэнзавання і падаткаабкладання анлайн-казіно. Адным з абавязковых патрабаванняў для арганізатараў азартных гульняў у інтэрнэце стане гарантыйны дэпазіт на спецыяльным рахунку. Ён будзе забяспечваць выплату выйгрышаў у выпадку неплацежаздольнасці арганізатара азартных гульняў.

Падатковыя органы і Маніторынгавы цэнтр па ігральным бізнесе павінны будуць мець аддалены доступ да анлайн-казіно, а з 1 жніўня 2019 года ўстанова павінна падключыцца да СККС - спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, што забяспечвае кантроль за абаротамі ў сферы ігральнага бізнесу.

Інфармацыю аб правядзенні азартных гульняў у інтэрнэце з парушэннем патрабаванняў заканадаўства распаўсюджваць забаронена. Доступ да сайтаў з такой інфармацыяй будзе абмяжоўвацца - гэта норма ўступіць у сілу з 1 красавіка 2021 года.

Новаўвядзенні ўказа датычацца не толькі легалізацыі анлайн-казіно, але і ігральнага бізнесу ў цэлым. У прыватнасці, не трэба будзе рэгістраваць у падатковых органах ігральныя сталы і аўтаматы, касы букмекерскіх кантор і таталізатараў, падатак на ігральны бізнес можна будзе плаціць у фіксаванай суме, зыходзячы з фактычнага падключэння ігральнага абсталявання да СККС.

Наведваць ігральныя ўстановы можна будзе толькі з 21 года (раней было ўстаноўлена, што гэта можна рабіць з 18 гадоў). Наведвальнікам казіно і самім установам забароняць даваць ігракам грошы для ўдзелу ў азартнай гульні. Уводзіцца таксама абавязак фіксаваць на відэа наведвальнікаў казіно і атрымальнікаў выйгрышаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі