Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 сакавіка 2019, 09:11

Анлайн-канферэнцыя па пытаннях размеркавання выпускнікоў 2019 года праводзіцца сёння на сайце БЕЛТА

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Размеркаванне выпускнікоў 2019 года" праводзіцца сёння на сайте БЕЛТА з 11.00 да 12.00.

Ва ўстановах адукацыі Беларусі пачынаецца размеркаванне выпускнікоў. У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі пад размеркаваннем маецца на ўвазе працэдура вызначэння месца работы выпускніка "ў мэтах сацыяльнай абароны выпускнікоў, задавальнення патрэбнасцей галін эканомікі і сацыяльнай сферы ў спецыялістах, рабочых, служачых". Пры гэтым месца работы маладому спецыялісту прадастаўляецца ў адпаведнасці з атрыманай ім спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй.

Для выпускнікоў размеркаванне - заўсёды працэс хвалюючы, бо атрыманне першага працоўнага месца для многіх звязана і з часовым змяненнем месца жыхарства, асяроддзя і нават ладу жыцця. Цалкам заканамерна, што ў маладых людзей узнікае мноства пытанняў, звязаных з першым працаўладкаваннем. Ці можа выпускнік выбіраць месца размеркавання? Што ўлічваецца пры размеркаванні? У якім выпадку можна атрымаць свабоднае размеркаванне? Ці можа жонка атрымаць размеркаванне па месцы жыхарства мужа? У якім выпадку можна пераразмеркавацца? Якую падтрымку атрымліваюць маладыя спецыялісты?

На гэтыя і іншыя пытанні выпускнікоў, маладых спецыялістаў і іх бацькоў адкажуць спецыялісты Міністэрства адукацыі.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ". Адказы будуць публікавацца пасля 11.00 па меры гатоўнасці. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі