Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2020, 10:43

Анлайн-канферэнцыя да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя пройдзе 5 чэрвеня на сайце БЕЛТА

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-канферэнцыя "Час прыроды: захаванне біяразнастайнасці і эфектыўнае прыродакарыстанне" пройдзе на сайце БЕЛТА 5 чэрвеня з 11.00 да 12.00.

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш як 100 краінах. Гэта падзея дапамагае прыцягнуць увагу грамадства да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змяненні стаўлення чалавека да прыродных рэсурсаў.

Тэма Сусветнага дня навакольнага асяроддзя 2020 года "Час прыроды" прысвечана захаванню біяразнастайнасці. Беларусь у гэтай галіне ставіць перад сабой такія мэты, як прадухіленне скарачэння відаў, устойлівае выкарыстанне біялагічных рэсурсаў і далейшае аднаўленне парушаных экасістэм.

У час анлайн-канферэнцыі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык раскажа аб вырашэнні асноўных задач у сферы захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, рацыянальнага прыродакарыстання, аб развіцці мінеральна-сыравіннай базы, рабоце ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі і аховы атмасфернага паветра.

Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "АНЛАЙН-КАНФЕРЭНЦЫЯ", прысылаць у Viber і Telegram на нумар 8044-583-84-04.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі