Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 студзеня 2025, 15:40

Анкадыспансер, бальніца і спарткомплекс: якія знакавыя аб'екты будуюцца ў Гродне

2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Камендант у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, якія знакавыя аб'екты будуюцца ў Гродне.

Сярод знакавых праектаў Гродзенскай вобласці ён вылучыў будаўніцтва анкадыспансера, які адкрыецца ў абласным цэнтры. "Гэта вельмі важны сацыяльны момант, таму што да гэтага ў нас такога аб'екта не было. Ён уводзіцца чэргамі. Мы ездзілі лячыцца ў Мінск, Брэст, а сёння мы лечым самі", - расказаў Аляксандр Камендант.

Другі знакавы для вобласці аб'ект - будаўніцтва гарадской клінічнай бальніцы ў Гродне. "Прэзідэнт быў на пачатку гэтага будаўніцтва. Мінула зусім крыху часу і аб'ект ужо мае шмат паверхаў. Пастаўленыя задачы па ўводзе поўнасцю забяспечваюцца", - прадоўжыў ён.

Трэці аб'ект - будаўніцтва спартыўнага комплексу ў Гродне. "Гродзенцы звяртаюць увагу, калі заязджаюць з боку Мінска ў горад, па правым баку вялікая будаўнічая пляцоўка. Гэта спартыўны комплекс, якога ў вобласці такога маштабу не было. Праз два гады ён павінен быць", - растлумачыў Аляксандр Камендант.

Паводле яго слоў, дзве трэці бюджэту вобласці ідуць на сацыяльную сферу - адукацыю, ахову здароўя, турызм.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі