Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 12:28

Анішчанка аб тактыцы барацьбы з COVID-19: вучыцеся ў Беларусі

26 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Акадэмік Расійскай акадэміі навук Генадзь Анішчанка назваў правільна выбранай у Беларусі тактыку барацьбы з COVID-19. Аб гэтым ён сказаў сёння ў час відэамоста паміж сталіцамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я лічу, правільнай, - сказаў Генадзь Анішчанка, адказваючы на пытанне пра беларускую тактыку барацьбы з пандэміяй. - У самым пачатку вы наязджалі на свайго Прэзідэнта, а ён адразу аб'явіў (што ў краіне не будуць уводзіцца лакдаўны. - Заўвага БЕЛТА), ён гаварыў, што мы не будзем гэтага рабіць, мы будзем выбарачна падыходзіць да гэтага".

"Тады была правільная, разумная заява з боку вашага Прэзідэнта. Я не бачу таго, што гэта была памылка, па лічбах захваральнасці, інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу, па лятальнасці і г.д.", - адзначыў акадэмік.

Разам з тым ён канстатаваў, што жыхары Беларусі, на яго думку, не так актыўна прышчэпліваюцца ад COVID-19. "У прынцыпе, падцягнуцца трэба", - парэкамендаваў Генадзь Анішчанка.

Акадэмік таксама заявіў, што Беларусь атрымала і своеасаблівы плюс ад пандэміі. "Сёння Беларусь атрымала сабе як станоўчы, матэрыялізаваны вынік ад каранавіруснай інфекцыі - вытворчасць вакцыны. Заўтра яе можна будзе перапрафіляваць для вытворчасці іншай вакцыны. Хоць Беларусь да гэтага не мела сваёй вакцыннай вытворчасці. Таму вучыцеся ў Беларусі", - сказаў Генадзь Анішчанка, звяртаючыся да журналіста з Кыргызстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі