20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя заканадаўствы краін СНД адпавядаюць агульнапрынятым нормам правядзення свабодных і адкрытых выбараў, заявіў першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў на пленарным пасяджэнні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Многім з вас, як і мне, давялося ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў дзяржавах СНД. Відавочны несумненны прагрэс як у падрыхтоўцы, так і ў правядзенні выбарчых кампаній. Актыўна ідзе працэс удасканалення выбарчых сістэм краін Садружнасці. Укараняюцца новыя тэхналогіі, новае абсталяванне, новыя падыходы да працэдуры галасавання, ствараюцца дадатковыя магчымасці для выбаршчыкаў прыняць у ім удзел", - адзначыў Леанід Анфімаў.
Значна ўмацаваліся дэмакратычныя прынцыпы ў арганізацыі выбараў, адзначыў першы намеснік генеральнага сакратара СНД. "Ва ўсіх краінах удасканальваецца выбарчае заканадаўства ў напрамку лібералізацыі. Гэта забяспечвае адкрытасць і празрыстасць выбараў, а самае галоўнае - гарантуе свабоду волевыяўлення грамадзян. Нацыянальныя заканадаўствы нашых дзяржаў адпавядаюць агульнапрынятым нормам правядзення свабодных і адкрытых выбараў, - падкрэсліў ён. - У іх змешчаны такія стандарты дэмакратычных выбараў, як права грамадзяніна выбіраць і быць выбраным, адкрыты і галосны характар выбараў, ажыццяўленне судовай і іншай абароны выбарчых правоў грамадзяніна, грамадскае і міжнароднае назіранне за выбарамі, гарантыі рэалізацыі выбарчых правоў і свабод удзельнікаў выбарчага працэсу. Замацаваны прынцыпы справядлівасці, сапраўднасці і свабоды выбараў на аснове ўсеагульнага роўнага выбарчага права пры тайным галасаванні, якія забяспечваюць свабоду волевыяўлення выбаршчыкаў".

"Акрамя таго, ва ўсіх краінах Садружнасці заканадаўча замацаваны інстытут міжнароднага назірання. Таму спасылкі асобнымі дзяржавамі або міжнароднымі арганізацыямі Захаду перш за ўсё на тое, што законы аб выбарах у краінах СНД не адпавядаюць агульнапрызнаным нормам правядзення дэмакратычных выбараў, мякка кажучы, некарэктныя", - дапоўніў Леанід Анфімаў.-0-
Фота Таццяны Матусевіч