Леанід Анфімаў. Фота з архіва
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місію наглядальнікаў ад СНД на пазачарговых выбарах у Мілі Меджліс Азербайджанскай Рэспублікі ўзначаліць першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў. Яго кандыдатура ўзгоднена рашэннем Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Азербайджане адбудуцца 1 верасня. Місія наглядальнікаў ад СНД будзе ажыццяўляць маніторынг электаральнай кампаніі па запрашэнні азербайджанскага боку ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў і палажэннем аб Місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, а таксама рэферэндумах у дзяржавах Садружнасці, кіруючыся заканадаўствам Азербайджанскай Рэспублікі.
Пры гэтым работа Місіі наглядальнікаў ад СНД будзе грунтавацца на прынцыпах адкрытасці, нейтральнасці і няўмяшання ў выбарчы працэс і ва ўнутраныя справы дзяржавы.-0-