28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары дэпутатаў сведчаць пра высокі давер людзей да ўлады, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"25 лютага ўпершыню ў навейшай гісторыі краіны быў праведзены адзіны дзень галасавання. Адбыліся выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Падведзены ўжо іх папярэднія вынікі, якія сведчаць пра высокі давер людзей да ўлады і патрымку рэалізуемай палітыкі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Міжнародныя наглядальнікі, ацэньваючы электаральную кампанію, падкрэслілі, што яна праведзена дэмакратычна, адкрыта, адпавядае ўсім нормам, стандартам і заканадаўству Беларусі, адзначыў спікер.

"Выбарчая кампанія прайшла ў спакойнай канструктыўнай абстаноўцы. Людзі праявілі высокую грамадзянскую актыўнасць. Яўка па краіне склала 73,09 працэнта", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка.-0-