ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 сакавіка 2021, 11:25

Андрэйчанка: рэальная сацпадтрымка дзяржавы з'яўляецца нязменным нацыянальным брэндам Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальная сацыяльная падтрымка дзяржавы з'яўляецца нязменным нацыянальным брэндам Беларусі, заявіў сёння падчас семінара на тэму "Звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Заканадаўства і практыка прымянення" старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэальная сацыяльная падтрымка дзяржавы з'яўляецца нязменным нацыянальным брэндам Беларусі. Парламентарыі знаходзяцца ў эпіцэнтры грамадскага жыцця ў сваіх выбарчых акругах. Праводзяць асабістыя прыёмы, сустрэчы ў працоўных калектывах, прамыя тэлефонныя лініі, выкарыстоўваюць іншыя формы работы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

За мінулы год дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў праведзена больш за 5,5 тыс. сустрэч у працоўных калектывах, арганізавана звыш 2 тыс. асабістых прыёмаў, прынята больш за 8 тыс. чалавек, разгледжана звыш 10 тыс. зваротаў. "І гэта толькі ў акругах. Акрамя таго, у Палаце прадстаўнікоў за гэты ж час разгледжана больш за 3 тыс. зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, - адзначыў старшыня. - Часцей за ўсё звароты датычацца якасці аказання жыллёва-камунальных паслуг, стану дарог, праблем банкаўскага і паштовага абслугоўвання ў вёсцы. Грамадзян хвалююць пытанні росту цэн на тавары першай неабходнасці і лекавыя сродкі. Таму дэпутатам і ў далейшым неабходна прадоўжыць маніторынг цэнаўтварэння".

Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, дзейнічаючы ў цеснай узаемасувязі з міністэрствамі і ведамствамі, мясцовымі органамі ўлады, удаецца вырашаць большасць пытанняў.

"Разам з тым дзяржаўным органам неабходна больш аператыўна рэагаваць на пытанні, працаваць на апярэджанне і вырашаць праблемы да таго, як яны стануць тэмай для звароту. Многія з іх можна і трэба вырашаць на мясцовым узроўні, выключыўшы фармальны падыход. І калі дадзены абяцанні - іх трэба выканаць, - падкрэсліў спікер. - Аднак хацелася б звярнуць увагу на тое, што апошнім часам права на зварот усё часцей выкарыстоўваецца як інструмент псіхалагічнага ўздзеяння, націску на дзяржаўныя органы і службовых асоб, якія выконваюць свае абавязкі па абароне суверэнітэту і незалежнасці, падтрыманні грамадскага парадку і грамадзянскага міру. Я маю на ўвазе перш за ўсё так званыя веерныя рассылкі электронных пісем. Многія з іх змяшчаюць фармулёўкі, якія мяжуюць з паклёпам і знявагай. Так, мы вымушаны адказваць і на такія звароты. Але гэта работа адцягвае значныя сілы ад вырашэння сапраўды важных праблем для нашых грамадзян. Мяркую, тут ёсць што сказаць і дэпутатам, і нашым экспертам".

Уладзімір Андрэйчанка спыніўся на яшчэ адным моманце - гэта тэндэнцыя павелічэння ініцыятыўных зваротаў грамадзян з прапановай аб праверцы канстытуцыйнасці палажэнняў нарматыўных актаў. "Такія звароты маюць сваю спецыфіку, пра што мы сёння таксама пагаворым. Думаю, што ў ходзе адкрытай, змястоўнай і плённай размовы ўсе пытанні атрымаюць сваё дэталёвае асвятленне", - дадаў ён.

У семінары "Звароты грамадзян і юрыдычных асоб. Заканадаўства і практыка прымянення" прымаюць удзел члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Канстытуцыйнага суда, кафедры дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, выканаўчых і распарадчых органаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі