Уладзімір Андрэйчанка
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час размовы з журналістамі расказаў аб планах пасля спынення дэпутацкіх паўнамоцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Журналісты адзначылі, што Уладзімір Андрэйчанка аддаў шмат гадоў парламенцкай дзейнасці і ў склад Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання ўжо не выбіраўся. У сувязі з гэтым яны пацікавіліся, ці плануе ён прадаўжаць працоўную дзейнасць на іншых пасадах.
"Вы ведаеце, так у мяне ў жыцці атрымалася: я пачаў афіцыйна працаваць у 1968 годзе. І ніводнага дня перапынку ў мяне не было. За ўвесь гэты час я ніколі нікуды не ўладкоўваўся і не прасіўся на працу: мяне заўсёды накіроўвалі, а я адпрацоўваў (пастаўленыя задачы. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
У той жа час ён падкрэсліў, што родную Віцебскую вобласць ні ў якім разе не кіне (Уладзімір Андрэйчанка нарадзіўся ў Лёзненскім раёне і цяпер з'яўляецца ўпаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці). "Паеду туды", - дадаў ён ці то жартам, ці то сур'ёзна.
Уладзімір Андрэйчанка выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання. З'яўляўся членам Савета Рэспублікі першага, другога і трэцяга скліканняў, старшынёй Палаты прадстаўнікоў чацвёртага, пятага, шостага скліканняў. Са снежня 2019 года выбраны спікерам ніжняй палаты парламента сёмага склікання.-0-