Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 11:03

Андрэйчанка: на рэферэндуме кожнаму будзе прадастаўлена права вызначыць аблічча будучай Беларусі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэферэндуме кожнаму будзе прадастаўлена права вызначыць аблічча будучай Беларусі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынае сваю работу сёмая пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Яе цэнтральнай падзеяй стане зварот кіраўніка дзяржавы з Пасланнем да беларускага народа і парламента. Безумоўна, людзі чакаюць адкрытай і шчырай размовы. Сітуацыя ў свеце трывожная, і многіх непакоіць, ці зможа ўлада захаваць суверэнітэт, забяспечыць бяспеку і дабрабыт сваіх грамадзян. Такая размова Прэзідэнта з краінай, яго адказы на гэтыя пытанні асабліва важныя напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму, дзе кожнаму будзе прадастаўлена права вызначыць аблічча будучай Беларусі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер падкрэсліў, што дзяржава стварыла для гэтага ўсе ўмовы. "Падрыхтоўка праекта абноўленай Канстытуцыі вялася максімальна адкрыта", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі