ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2020, 16:26

Андрэйчанка: кожны дэпутат павінен узяць на кантроль дамы-інтэрнаты для пажылых і інвалідаў

Уладзімір Андрэйчанка
Уладзімір Андрэйчанка

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны дэпутат павінен узяць на кантроль дамы-інтэрнаты для пажылых і інвалідаў у сваёй акрузе. Аб гэтым сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для мінімізацыі распаўсюджвання інфекцыі ў сацыяльных установах для пажылых людзей і інвалідаў прыняты шэраг мер. Дамы-інтэрнаты пераведзены на поўную ізаляцыю, персанал працуе вахтавым метадам, праводзіцца штодзённы медкантроль, ёсць запас сродкаў індывідуальнай аховы і лякарстваў. Іх закупляюць у тым ліку намаганнямі парламентарыяў. "Гэту работу трэба прадаўжаць разам з органамі выканаўчай улады. Лічу, што кожны дэпутат павінен узяць на кантроль дамы-інтэрнаты, якія знаходзяцца ў яго выбарчай акрузе", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён заклікаў дэпутатаў маніторыць існуючую там сітуацыю, адсочваць, ці ёсць праблемы, да вырашэння якіх можна падключыць бізнес і грамадскасць.

Усяго ў краіне 153 розныя стацыянарныя ўстановы для пажылых і інвалідаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі