Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2024, 13:43

Андрэйчанка: дэпутаты ўнеслі вялікі ўклад у захаванне стабільнасці і мірнага жыцця ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ўнеслі вялікі ўклад у захаванне стабільнасці і мірнага жыцця ў Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што час, у які працаваў адыходзячы склад Палаты прадстаўнікоў, быў няпростым для краіны. "Мы ўсе бачылі, як і знешнія сілы, і ўнутраныя нядобразычліўцы спрабавалі разбурыць стабільнасць, мірнае жыццё ў Беларусі. Але Прэзідэнт, улады працавалі выключна ў інтарэсах нашага народа. І вялікі ўклад у гэту агульную справу ўнеслі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў", - заявіў спікер ніжняй палаты парламента.

Паводле яго слоў, работа Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання была наладжана эфектыўна. Дэпутаты актыўна супрацоўнічалі з органамі ўлады ўсіх узроўняў. "Адметнай асаблівасцю гэтага парламента было тое, што мы стараліся (і гэтага патрабаваў час) вырашаць пытанні аператыўна, прымаць неабходныя рашэнні, якія былі накіраваны на процідзеянне санкцыйнаму націску, забеспячэнне бяспекі Рэспублікі Беларусь. Ва ўмовах гібрыднай вайны мы прымалі прадуманыя, рашучыя і часам вельмі жорсткія законапраекты. Праўда, час паказаў, што ўсё ж такі мы ўсё гэта рабілі правільна. Сёння ў краіне забяспечаны мір, стабільнасць, граніца на замку, эканоміка развіваецца, людзі працуюць", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Палата прадстаўнікоў сёмага склікання прыняла 364 законы, 11 з іх былі распрацаваны непасрэдна дэпутатамі. Сур'ёзную работу парламентарыі правялі і ў час прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй: усяго было распрацавана каля 90 законаў.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі