ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2023, 13:49

Андрэйчанка: адзінства ўлады і народа - базіс нацыянальнай бяспекі

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінства ўлады і народа - аснова беларускай дзяржаўнасці і базіс нацыянальнай бяспекі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жыццё даказвае правільнасць прынятых у апошнія гады рашэнняў. Адзінства ўлады і народа - гэта аснова беларускай дзяржаўнасці і базіс нацыянальнай бяспекі, які дазваляе захаваць мір і ўпэўнена глядзець у будучыню, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Аднак супакойвацца нельга. Не выклікае сумненняў, што ў бліжэйшай перспектыве нам не дадуць жыць спакойна, будуць і далей выпрабоўваць на трываласць. Чарговай падставай для гэтага стане выбарчая кампанія, якая завершыць канстытуцыйную рэформу. Яна стартуе зусім хутка і шмат у чым вызначае тыя задачы, якія трэба будзе вырашыць дэпутацкаму корпусу падчас сесіі".

Найпершай з іх застаецца прывядзенне дзеючага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Асноўнага закона, адзначыў спікер.

"Значны аб'ём заканадаўчай работы - каля 90 працэнтаў - ужо рэалізаваны. Кіраўнік дзяржавы даручыў дэпутатам цяперашняга склікання прыняць усе законапраекты канстытуцыйнага блока, і гэта патрабаванне павінна няўхільна выконвацца", - падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі