
Уладзімір Андрэйчанка
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзінства і кансалідацыя - гэта сёння самае галоўнае для беларусаў. Такую думку выказаў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы перажываем вельмі няпросты час. Адзінства, кансалідацыя - гэта сёння самае галоўнае для краіны", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка правёў нараду па пытаннях арганізацыі работы Палаты прадстаўнікоў. Кіраўнік дзяржавы даручыў службовым асобам забяспечыць падтрымку ў пераходны перыяд ад аднаго склікання парламента да другога.-0-