Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2020, 11:33

Аналітык БІСД: у даце 3 ліпеня шмат сакральнага для Беларусі сэнсу

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У даце 3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаецца Дзень Незалежнасці, шмат важных сакральных для краіны сэнсаў. Такое меркаванне журналістам выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) кандыдат гістарычных навук Валянцін Старычонак.

Эксперт падзяліўся сваім бачаннем таго, якое значэнне мае для Беларусі 3 ліпеня. "У гэтай даце сплецена вельмі шмат важных сакральных сэнсаў", - адзначыў ён. Гэта і незалежнасць, і ў пэўным сэнсе Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, паколькі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца. "3 ліпеня - адна з перамог, якія зрабілі Вялікую Перамогу 9 мая", - растлумачыў Валянцін Старычонак.

Аналітык прыняў удзел у чарговым пасяджэнні праекта БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь: Наратыў Перамогі". Напярэдадні Дня Незалежнасці эксперты абмеркавалі, як сучасныя беларусы ўспрымаюць 3 ліпеня і які сэнс укладаюць у гэту дату. Так, дацэнт кафедры паліталогіі БДЭУ, кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў падкрэсліў, што 3 ліпеня - "гэта самая пазітыўная з усіх дат, якая аб'ядноўвае грамадства і не дае падставаў для яго раз'яднання".

Як адзначалася экспертамі, яшчэ ў сярэдзіне 90-х мінулага стагоддзя вакол гэтай даты ішлі актыўныя дыскусіі. Але беларусы сказалі сваё рашучае слова ў час рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе, калі было прынята рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк назваў 3 ліпеня вельмі важным момантам беларускага гістарычнага гранд-наратыву. Ён заснаваны на пераемнасці, не адмаўляе ніводнага этапу гісторыі, улічвае ўсю складанасць мінулых працэсаў.

Пасля рэферэндуму мінула амаль 25 гадоў. Эксперты абмеркавалі, наколькі змянілася за гэты час успрыманне Дня Незалежнасці, значнасці гэтай даты. На думку галоўнага рэдактара часопіса "Беларуская думка" Аляксандра Карлюкевіча, 3 ліпеня можна адначасова лічыць і фундаментальнай датай, і датай заўтрашняга дня для незалежнасці, суверэнітэту краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі