ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2021, 11:24

Аналітык БІСД: пры інтэрпрэтацыі гісторыі дзеля палітычных мэт нельга перасякаць чырвоныя лініі

Ігар Валахановіч. Фота з архіва
Ігар Валахановіч. Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры інтэрпрэтацыі гісторыі дзеля скарацечных палітычных мэт нельга перасякаць агульнапрызнаныя чырвоныя лініі. Аб гэтым у артыкуле на сайце Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў піша яго аналітык, кандыдат гістарычных навук Ігар Валахановіч, паведамляе БЕЛТА.

На думку эксперта, сёння тэматыка інтэрпрэтацый гістарычнага мінулага не проста важная, а набыла асаблівае значэнне.

"У перыяд назіраемай палітычнай турбулентнасці ўсё больш вольна, а часам нават безадказна сучасным падзеям падшукваюцца гістарычныя супадзенні. Прасторава-часавыя аналогіі выкарыстоўваюцца як інструмент выкрывання палітычных апанентаў праз параўнанне іх з гістарычнымі антыгероямі. Вельмі часта такія працэсы ўмела камуфліруюцца навамоднымі навукова-метадалагічнымі падыходамі. Яшчэ ў 1990-я гады пачаў фарміравацца новы напрамак у беларускай гістарычнай навуцы па даследаванні праблем утварэння і дзейнасці на тэрыторыі Беларусі ў час Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны перыяд антысавецкіх узброеных падпольных структур. З аднаго боку, убачылі свет навуковыя работы, якія грунтуюцца на аналізе разнапланавых архіўных крыніц. З другога - публікацыі, якія імкнуцца да "пабудовы новай беларускай індэнтычнасці", заснаваныя ў большай ступені на рэанімаванні палітычных міфаў, народжаных беларускімі палітычнымі эмігранцкімі структурамі ў перыяд халоднай вайны, - адзначае Ігар Валахановіч. - Цікавасць да даследаванняў у рамках новай метадалогіі актыўна падтрымліваецца сучаснымі палітычнымі структурамі беларускай эміграцыі і перш за ўсё Радай Беларускай народнай рэспублікі. Гераізуюцца ўдзельнікі антысавецкага падполля, што дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ў пасляваенны перыяд".

Аналітык БІСД прыводзіць прыклад вольнай інтэрпрэтацыі гісторыі і, як вынік, непраўдзівых высноў.

Жудасныя нацысцкія злачынствы на беларускай зямлі ўжо не адмаўляюцца. Адказнасць за іх ускладаецца не толькі на акупацыйныя германскія ўлады, але і на іх памагатых, якія ўдзельнічалі непасрэдна ў карных акцыях. Прамыя спробы рэабілітаваць нацысцкіх калабарацыяністаў таксама не робяцца. Разам з тым усё актыўней гучаць выказванні аб існаванні ў гады вайны нейкай "беларускай нацыянальнай канспірацыі". Аказваецца, што яе ўдзельнікі, якія служылі ў ваенных і паліцэйскіх фарміраваннях, акупацыйнай адміністрацыі, на самай справе рызыкавалі сваім жыццём, абараняючы мірнае насельніцтва ад нацысцкіх рэпрэсій. Такія ўдзельнікі "супраціўлення", многія з якіх, аказваецца, загінулі ад рук нацыстаў або бальшавікоў, павінны мець шанц на рэабілітацыю", - канстатуе кандыдат гістарычных навук.

"Чарговы раз хочацца паўтарыць, што ў кожнага пакалення "свая" гісторыя, "сваё" бачанне мінулага. Разам з тым існуюць агульнапрызнаныя прынцыпы - чырвоныя лініі, ігнараваць якія, а тым больш перасякаць, нельга. Павінна быць забяспечана эвалюцыйная пераемнасць успрымання мінулага пакаленнямі на аснове аб'ектыўных навуковых даследаванняў. Адным з такіх прынцыпаў з'яўляецца прызнанне злачынным фашызму ва ўсіх яго іпастасях і праяўленнях. Другая аксіёма асуджае любыя формы экстрэмізму. Такія падыходы былі замацаваны ў ходзе падвядзення вынікаў Другой сусветнай вайны і знайшлі сваё юрыдычнае замацаванне ў рашэннях Ялцінскай і Берлінскай канферэнцый, а таксама прыгаворах міжнародных трыбунаў над ваеннымі злачынцамі ў Нюрнбергу і Токіа", - рэзюмуе Ігар Валахановіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі