Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2020, 17:47

Аналітык БІСД: інфармацыйная прастора Беларусі "пажаўцела"

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час цяперашняй выбарчай кампаніі ў Беларусі разгарнулася моцная барацьба паліттэхналогій. У выніку інфармацыйнае поле "пажаўцела". Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праекта БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Пасланне Прэзідэнта Беларусі. Погляд у будучыню" выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Валянцін Старычонак.

Аналітык БІСД адзначыў, што бягучая выбарчая кампанія вызначаецца моцнай барацьбой паліттэхналогій, асабліва ў інфармацыйнай сферы. "Фактычна наша інфармацыйная прастора папросту "пажаўцела". У гэтай сітуацыі дзяржава ў пэўнай ступені аказалася безабароннай, таму што - Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні правільна сказаў - дзяржава не можа апускацца да "жаўцізны", - нагадаў Валянцін Старычонак.

"Атакуюць вельмі агрэсіўна, з розных бакоў і вось менавіта з такім "жоўтым" пасылам, дзейнічаюць эмацыянальна. У процівагу прагматычнаму курсу, прагматычнаму парадку дня, рацыянальным аргументам выстаўляецца эмацыянальны паток, накіраваны на татальную дыскрэдытацыю дзеючай улады. І вось у гэтай барацьбе палітычных тэхналогій нашай сістэме кіравання давядзецца выбудоўваць адэкватную мадэль", - лічыць эксперт.

У сваю чаргу аналітык БІСД Аляксей Аўдонін прагназуе, што Беларусь чакае жорсткая трансфармацыя ва ўсіх сферах - і ў палітыцы, і ў эканоміцы, і ў інфармацыйнай прасторы. "Выжыць у гэтай трансфармацыі можна толькі ў першую чаргу ў адзінстве. Гэты тэзіс быў адным з ключавых у Пасланні, - звярнуў увагу эксперт. - Толькі тыя краіны, якія здольны вырашыць пытанне, звязанае з абаронай ад знешніх пагроз - інфармацыйных, псіхалагічных, эканамічных, - змогуць такім чынам абараніць у першую чаргу свой народ".

"Людзі - ключавы рэсурс для ўсіх нашых апанентаў. Аб гэтым Прэзідэнт вельмі выразна выказаўся ў Пасланні. Таму нам на самай справе трэба вельмі хутка перабудоўвацца - часу няма. Перабудоўвацца ў эканоміцы, палітыцы, інфармацыйнай сферы і тым самым абараняць свой суверэнітэт", - рэзюмаваў Аляксей Аўдонін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі