Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 снежня 2019, 16:52

Аналітык БІСД: Грэта Тунберг - гэта вобраз, які падтрымліваецца піяр-тэхналогіямі

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэта Тунберг - гэта вобраз, які падтрымліваецца піяр-тэхналогіямі і ўжо становіцца прадуктам масавай культуры пасля дасягнення піка папулярнасці. Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Экалогія: мода або патрэбнасць?" у прэс-цэнтры БЕЛТА выказала аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Кацярына Рэчыц.

Аналітык адзначыла, што доўгі час актыўнасць Грэты Тунберг нават выклікала непрыманне ў вялікай часткі аўдыторыі. "Многія разумелі той факт, што гэта пэўны вобраз, які развіваецца з дапамогай піяр-тэхналогій. Ні для каго не сакрэт, што ў дзяўчынкі ёсць прадзюсар, нават, магчыма, прадзюсарская група, якая актыўна ўдзельнічае ў папулярызацыі вобраза Грэты. І вось што мы бачым? Як толькі папулярнасць гэтага вобраза дарасла да нейкіх максімальна крытычных адзнак - адбылося яго ператрансфармаванне, мы бачым зусім іншую гісторыю. Дзяўчынка становіцца аб'ектам для навуковай міфалагізацыі, прадуктам масавай культуры, сустракаецца са значнымі палітычнымі, культурнымі дзеячамі і гэтак далей", - сказала Кацярына Рэчыц.

"Гэта значыць, як толькі быў дасягнуты максімальны ўзровень піяр-актыўнасці, адбылася ператрансфармацыя. Таму можна сказаць, што ў медыйным плане гэта ўжо дакладна піяр-праект, а не праўдзівая гісторыя", - заўважыла аналітык.

Кацярына Рэчыц дадала, што гэта піяр-гісторыя паўплывала на сапраўдную барацьбу з экалагічнымі праблемамі. Аднак і раней было шмат зроблена захадаў і асобнымі спецыялістамі, і дзяржавамі, і дзяржаўнымі аб'яднаннямі, каб захаваць навакольнае асяроддзе. "Зразумела, калі б гэтай дзяўчынкі не было, калі б яна не з'явілася ў пэўны момант, то ўсё роўна барацьба са змяненнем клімату або іншымі экалагічнымі праблемамі так ці інакш ажыццяўлялася б. Як гэта было і да, і цяпер гэта робіцца, і будзе прадаўжацца. Але пэўны ўклад яна, вядома, ва ўсю гэту агульную справу ўнесла. Таму што па-новаму прымусіла паглядзець на гэтыя праблемы сусветную супольнасць", - сказала аналітык.

Як паведамлялася, амерыканскі часопіс Time назваў 16-гадовую шведскую экаактывістку Грэту Тунберг чалавекам года. У 2018 годзе яна пачала праводзіць штотыднёвыя акцыі пратэсту, яе прыклад перанялі многія маладыя людзі па ўсім свеце. Грэта стала арганізоўваць масавыя маніфестацыі моладзі ў Бруселі, Парыжы і іншых гарадах - 20 верасня гэтага года ў глабальнай кліматычнай забастоўцы ўдзельнічалі амаль 4 млн чалавек. 23 верасня Грэта Тунберг на кліматычным саміце ў ААН у Нью-Ёрку асудзіла сусветных лідараў за няздольнасць вырашыць праблему змянення клімату. На праведзенай у пачатку снежня ў Мадрыдзе канферэнцыі ААН па праблемах змянення клімату (COP 25) Грэта Тунберг зноў раскрытыкавала сусветныя ўрады за іх бяздзейнасць і абыякавасць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі