Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2020, 14:10

Аналітык БІСД: гаворачы пра перамены, трэба мысліць больш маштабна

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаворачы пра перамены, трэба бачыць і іншыя важныя тэмы, мысліць больш маштабна. Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праекта БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Пасланне Прэзідэнта Беларусі. Погляд у будучыню" выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Валянцін Старычонак.

Аналітык БІСД адзначыў, што Прэзідэнт у сваім Пасланні вельмі ўдала спалучаў дзве тэмы - пераемнасці курсу з разуменнем неабходнасці перамен. "Гэта значыць, калі мы павінны, абапіраючыся на стары базіс, на фундамент ужо зробленага, пераходзіць да нечага новага, да мадэрнізацыі, - растлумачыў Валянцін Старычонак. - Можна доўга гаварыць пра перамены, але трэба ўсё ж такі бачыць карціну больш маштабна, цалкам. Акрамя перамен існуюць і тэмы бяспекі, рызык, захавання нашага мінулага, прымнажэння таго, што мы зрабілі і г.д.".

Эксперт звярнуў увагу, што аб неабходнасці такіх эвалюцыйных перамен кіраўнік дзяржавы гаворыць даўно. У прыватнасці, Прэзідэнт заявіў аб перафармаціраванні цяперашняй Канстытуцыі. "Мне здаецца, тут Прэзідэнт улавіў запыт грамадскасці, сталенне нашага грамадства", - лічыць Валянцін Старычонак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі