Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2020, 11:04

Аналітык БІСД: анлайн-апытанні ў Telegram-каналах - гэта псеўдасацыялогія, сурагат

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-апытанні, якія праводзяцца ў некаторых СМІ, у Telegram-каналах, - гэта псеўдасацыялогія, сурагат. Такое меркаванне выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) кандыдат сацыялагічных навук Мікалай Сухоцкі ў час чарговага пасяджэння праекта БЕЛТА і БІСД "Экспертнае асяроддзе" - "Апытанні грамадскай думкі і адказнасць сацыёлагаў перад грамадствам".

Ён звярнуў увагу, што, як правіла, арганізатары такіх анлайн-апытанняў пазначаюць вялікую колькасць удзельнікаў. "Людзі на гэта глядзяць, і на многіх фактар колькасці дзейнічае псіхалагічна. Як быццам гэта рэпрэзентатыўнае даследаванне. Але на самай справе да рэпрэзентатыўнасці яно не мае ніякіх адносін. Адназначна, гэта больш псеўдасацыялогія, сурагат", - адзначыў Мікалай Сухоцкі.

Аналітык БІСД прывёў яшчэ адзін маніпулятыўны прыём, якім карыстаюцца арганізатары анлайн-апытанняў. Вельмі часта яны падрабязна апісваюць методыку даследавання, указваюць, што яно быццам бы праводзілася ледзь ці не ва ўсіх гарадах Беларусі, але не называюць, кім. Пішацца, што даныя закрытыя. "Гэты момант падкупляе наіўнага карыстальніка, які лічыць, што нібыта мае дачыненне да закрытай інфармацыі", - растлумачыў Мікалай Сухоцкі.-0-

Новы выпуск праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Апытанні грамадскай думкі і адказнасць сацыёлагаў перад грамадствам" - глядзіце тут.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі