Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2024, 09:29

Амбразевіч: Літва практычна адмовілася ад камунікацыі з Беларуссю па будаўніцтве могільніка АЭС

Юрый Амбразевіч. Скрыншот відэа тэлеканала АНТ
Юрый Амбразевіч. Скрыншот відэа тэлеканала АНТ
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літоўскі ўрад у пытанні будаўніцтва могільніка для радыеактыўных адходаў адмовіўся практычна ад любой камунікацыі з уладамі Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Як было адзначана ў эфіры, Літва прадаўжае спекуляваць на беларускай атамнай тэме і бяспецы, выводзіць з эксплуатацыі Ігналінскую АЭС і збіраецца будаваць або ўжо будуе могільнік, куды плануе звозіць радыеактыўныя адходы з усяго Еўрасаюза.

"Невыкананне ўласных міжнародных абавязацельстваў, - падкрэсліў Юрый Амбразевіч. - Літоўскі ўрад адмовіўся практычна ад любой камунікацыі з уладамі Беларусі. Мы ведаем, што патэнцыял тых людзей, якія працавалі на Ігналіне, страчаны. Для таго, каб працаваць з радыеактыўнымі адходамі, дакладна гэтак жа патрэбны кваліфікаваныя спецыялісты".

"У нас няма даных адносна таго, як яны там праводзяць замеры, не праводзяць замеры", - дадаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі