Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 верасня 2022, 17:42

Амбіцыі і актыўнасць: больш за 30 маладых парламентарыяў абмеркавалі перспектывы развіцця ў Гомелі

9 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выязное пасяджэнне Прэзідыума Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі прайшло ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тры дзясяткі ініцыятыўных і актыўных маладых людзей сабраліся ў Гомелі абмеркаваць парадак дня і перспектывы развіцця. Старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі растлумачыў, што 2-е скліканне аб'яднала 138 прадстаўнікоў моладзі з усёй краіны. Наша галоўная задача - далучыцца да парламенцкай дзейнасці, навучаць гэтаму равеснікаў. Мы цесна працуем з дэпутацкім, сенатарскім корпусам, каб знутры вывучыць і зразумець гэту сферу, прысутнасцю на прамых лініях, прыёмах грамадзян, пасяджэннях, у тым ліку выязных. На нашых вачах праходзяць абмеркаванні па законапраектах, мы бачым, з якімі пытаннямі звяртаюцца грамадзяне і іншыя. Такая практыка дазволіць вырасціць з маладзёжных парламентарыяў сапраўдных. Для нас важна, каб удзел у маладзёжным парламенце быў не проста графой у біяграфіі хлопцаў і дзяўчат, а паказчыкам выдатнага знака якасці", - расказаў ён.

На думку Мікіты Рачылоўскага, член маладзёжнага парламента павінен быць максімальна адкрыты для людзей у фармаце 24/7. Кожнаму з іх заўсёды можна патэлефанаваць, звязацца праз сацсеткі, сайт, асабістыя мэсэнджары. Ацэньваючы работу за жнівень, ён адзначыў высокую прадукцыйнасць. "Моладзь актыўна падключылася да асабістых прыёмаў грамадзян, якія праводзілі сенатары, самі ініцыявалі сустрэчы, дабрачынныя акцыі, дыялогавыя пляцоўкі, спартыўныя, культурныя мерапрыемствы на месцах", - растлумачыў ён, падкрэсліўшы важнасць задзейнічання моладзі як сталічнай і гарадской, так і з сельскай глыбінкі, фарміравання кадравага патэнцыялу, дапамогі ў рэалізацыі ідэй і праектаў.

Адна з першарадных задач на бліжэйшыя месяцы - стварэнне маладзёжнага парламента пры мясцовых Саветах дэпутатаў. Намеснік старшыні Маладзёжнага парламента Уладзіслаў Волчак падкрэсліў, што масавасць гэтага склікання - удвая большая за мінулае - павінна адпаведным чынам адбіцца на каэфіцыенце карыснага дзеяння. Так, распрацавана сістэма індэксацыі індывідуальнай актыўнасці члена маладзёжнага парламента. У планах - правядзенне II Усебеларускага парламенцкага форуму, адзінага дня сустрэч з моладдзю на ўсіх узроўнях і інш. "Не павінна застацца ўбаку ніводная маладзёжная ідэя - для гэтага мы запусцілі спецыяльныя платформы. Таксама прадоўжым рыхтаваць лідараў меркаванняў, заўважаючы і займаючыся з імі яшчэ са школьнай парты", - удакладніў ён.

Размова таксама ішла аб актуальных праектах і планах на бліжэйшыя два гады. Прадоўжыла праграму дыскусійная платформа "Беларусь будучыні".

Маладзёжныя парламентарыі таксама прымуць удзел у мерапрыемствах святкавання 880-годдзя Гомеля, міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі