Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2018, 10:40

Амаль 95 працэнтаў беларускіх школ атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 95 працэнтаў беларускіх школ атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Для атрымання такога пашпарта патрэбна, каб уся школьная інфраструктура была гатова прымаць дзяцей: класы, спартыўныя залы і стадыёны, харчаблокі, растлумачылі ў міністэрстве.

У Беларусі ў гэтым годзе адкрыецца тры новыя школы. Адна ў вёсцы Лескаўка Мінскага раёна на 720 месцаў і ў Бабруйску і Мінску (Маскоўскі раён) - па 1020 месцаў кожная.

Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. За парты сядзе 110 тыс. першакласнікаў, а ўсяго новы навучальны год пачнецца для 1,1 млн школьнікаў.

У прэс-цэнтры адзначылі, што да пачатку новага навучальнага года Мінадукацыі падрыхтавала неабходную нарматыўную прававую базу па ўсіх напрамках дзейнасці ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, выхаваўчай і сацыяльнай работы. На рэспубліканскім семінары па актуальных пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе міністр адукацыі Ігар Карпенка падкрэсліў, што для дзяцей павінны быць створаны бяспечныя ўмовы. Патрабаванні санітарных норм і правіл павінны няўхільна выконвацца пры арганізацыі харчавання вучняў, арганізацыі адукацыйнага працэсу, правядзенні ўрокаў фізкультуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі