Фота з архіва
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 90 тыс. навучэнскай моладзі будзе ахоплена працоўнай дзейнасцю за бягучы год. Аб гэтым журналістам паведаміла кансультант упраўлення па справах моладзі Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віялета Краўцова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прыярытэтная ўвага цяпер удзяляецца працаўладкаванню моладзі ў свабодны ад вучобы час. Занятасць у нас круглагадовая, але ў летні перыяд хлопцаў і дзяўчат, ахопленых часовай працоўнай занятасцю і работай у студэнцкіх атрадах, вядома, больш. Калі гаварыць пра лічбы, то з пачатку года часовай працоўнай занятасцю па лініі Міністэрства працы і сацабароны ахоплена ўжо больш за 35 тыс. маладых людзей. Таксама ў нас больш за 45 тыс. чалавек працаўладкаваны ў складзе студэнцкіх атрадаў. У прынцыпе за бягучы год мы выходзім на лічбу 90 тыс. маладых людзей, ахопленых працаўладкаваннем. Хачу адзначыць, што шырокім попытам карыстаюцца працоўныя праекты, якія ўжо некалькі гадоў рэалізуюцца на нашых прадпрыемствах-флагманах "Атлант", МАЗ, МТЗ. Гэта добры вопыт для хлопцаў і дзяўчат у плане практыкі і ў выбары сваёй будучай прафесіі", - расказала Віялета Краўцова.
Яна адзначыла, што ў краіне прадоўжана работа па павелічэнні колькасці занятай у свабодны ад вучобы час моладзі. "Міністэрства адукацыі з'яўляецца агульным каардынатарам па занятасці моладзі ў свабодны ад вучобы час. Ведамствам вядзецца мэтанакіраваная работа па ўключэнні моладзі праз сродкі масавай інфармацыі, праз платформу "Моладзь Беларусі". Таксама ў маі бягучага года працавала гарачая лінія Мінадукацыі па актуальных пытаннях працаўладкавання моладзі летам і на канікулах. За пяць дзён на гарачую лінію паступіла 190 зваротаў, усім, хто патэлефанаваў, былі растлумачаны нормы заканадаўства, а таксама вызначаны шляхі, куды можа звярнуцца кожны малады чалавек або яго бацькі для працаўладкавання", - праінфармавала кансультант упраўлення.-0-