Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2019, 13:56

Амаль 80 працэнтаў запланаванай колькасці дзяцей прайшлі ўжо летняе аздараўленне ў Беларусі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 80 працэнтаў дзяцей, якіх планавалася аздаравіць гэтым летам, паспелі ўжо адпачыць у лагерах розных тыпаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у некаторых лагерах завяршаецца або ўжо завяршылася другая змена. Летняя аздараўленчая кампанія праходзіць у штатным рэжыме. Па выніках другой змены пройдуць аздараўленне ў лагерах розных тыпаў больш за 300 тыс. дзяцей, або каля 80 працэнтаў ад планавай лічбы, - сказаў Генадзь Балбатоўскі. - Мы планавалі аздаравіць летам амаль 390 тыс. дзяцей".

У дзве першыя змены арганізавана работа больш як 5 тыс. лагераў. Усе стацыянарныя лагеры адкрылі свае дзверы для школьнікаў. У бягучым годзе іх база абнавілася за кошт прыцягнення сродкаў з розных крыніц. "Усяго ж планавалася, што на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагераў будзе накіравана не менш за Br12 млн, у тым ліку сродкі суботніка", - дадаў Генадзь Балбатоўскі.

Кошт пуцёўкі па выніках 1-2 змен склаўся ў стацыянарных лагерах з кругласутачным знаходжаннем у суме каля Br450, з дзённым - Br120. Бацькоўская плата складае каля 10 працэнтаў, астатняе - за кошт датацыі, розніца кампенсуецца таксама прафсаюзнымі арганізацыямт і з іншых крыніц.

Прыярытэтам кампаніі застаецца бяспечнае знаходжанне дзяцей у лагерах. Для гэтага праводзіцца пастаянны маніторынг іх дзейнасці.

Акрамя таго, паколькі дзіцячыя санаторыі і рэабілітацыйныя цэнтры з'яўляюцца небюджэтнымі арганізацыямі, задача зарабляць грошы для іх вельмі актуальна. "Доля пуцёвак за кошт рэспубліканскага бюджэту з году ў год скарачаецца. Мы пакідаем на рэалізацыю больш месцаў. Пік свабоднай рэалізацыі пуцёвак у дзіцячыя санаторыі прыпадае на летнія канікулы. Упэўнены, што па выніках года, калі мы атрымаем даныя, колькасць замежных дзяцей будзе большая ў параўнанні з мінулым годам. Асабліва актыўна едуць дзеці-спартсмены з Расіі, таму што база нашых устаноў мае выдатныя залы для заняткаў гімнастыкай, альпінізмам і г. д.", - адзначыў Генадзь Балбатоўскі.

За кошт сродкаў Саюзнай дзяржавы на гэты год набыта 210 пуцёвак для дзяцей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпачнуць у дзіцячых рэабілітацыйных цэнтрах "Світанак" і "Жамчужына" на тэрыторыі Беларусі, у дзіцячым цэнтры "Янтар" на чарнаморскім узбярэжжы. Для ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны набыта 60 пуцёвак, усе будуць аздараўляцца ў беларускіх санаторыях: "Сасновы бор", "Журавушка" і "Чабарок".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі