Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2024, 11:04

Амаль 80 чалавек паспяхова прайшлі экзамен на права нашэння крапавага берэта

Фота МУС
Фота МУС
18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 80 чалавек паспяхова прайшлі экзамен на права нашэння крапавага берэта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

На другі дзень выпрабаванняў 106 кандыдатаў пачалі камбінаваны 15-кіламетровы марш-кідок па перасечанай мясцовасці. У поўнай экіпіроўцы, са зброяй яны выконвалі нарматывы па фізпадрыхтоўцы, аказанні першай дапамогі і эвакуацыі параненага, пераадольвалі водную перашкоду.

Праходзячы наступны этап - паласу перашкод - патэнцыяльныя ўладальнікі крапавага берэта павінны былі зберагчы сваю зброю, каб трапіць у мішэні з пісталета, аўтамата і кулямёта.

Заключным выпрабаваннем стаў спарынг. Кожны прэтэндэнт павінен быў выстаяць у паядынках з чатырма ўладальнікамі крапавага берэта.

Паспяхова прайсці ўсе этапы змаглі 77 ваеннаслужачых унутраных войскаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі