Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 красавіка 2020, 14:36

Амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірус праведзена ў Беларусі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па стане на 13 красавіка праведзена амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны рэсурсы 17 лабараторый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме, 55 маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля лячэння выздаравелі і выпісаны 203 чалавекі.

Памерлі 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі