Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Амаль 657 тыс. беларусаў прынялі ўжо ўдзел у перапісе насельніцтва

Грамадства 07.10.2019 | 13:51
Фота з архіва
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перапісе насельніцтва, паводле даных на 10.00 7 кастрычніка, прынялі ўдзел 656,9 тыс. беларусаў, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

З іх праз інтэрнэт перапісаліся 366,7 тыс. чалавек.

На першым этапе перапісу можна запоўніць апытальныя лісты самастойна па інтэрнэце, на стацыянарным участку або нават на сваім працоўным месцы, калі арганізацыя выкарыстоўвае магчымасці мабільных участкаў. Карыстальнікі інтэрнэту могуць запоўніць анкету самастойна па адрасах www.перепись.бел і www.census.by, выкарыстоўваючы пры гэтым рэсурс міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Дарэчы, гэта могуць зрабіць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя карыстальнікі МСІ. Першыя - увайшоўшы з дапамогай лагіна і пароля, другія - праз СМС-код (пазначыўшы свой ідэнтыфікацыйны нумар і нумар мабільнага тэлефона). Прайшоўшы працэдуру ўваходу, чалавек атрымае папярэдне запоўнены перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго інфармацыяй, якой не хапае. Такім чынам можна перапісаць не толькі сябе, але і ўсю сваю сям'ю.

Для анлайн-перапісу выдзелены працяглы перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый.

З 4 кастрычніка пачалі працаваць стацыянарныя ўчасткі (сяго іх 644), на сайце Белстата размешчана інтэрактыўная карта з іх адрасамі, а таксама графікам работы. Гэтыя пункты будуць даступныя ўвесь перыяд перапісу - да 30 кастрычніка.

Перапісчыкі ж выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка.

Адна з галоўных задач перапісу - устанавіць максімальна дакладную колькасць насельніцтва краіны. Белстат разлічвае, што з выкарыстаннем усіх цяперашніх навацый атрымаецца перапісаць максімальную колькасць людзей. Дарэчы, на 1 жніўня ў Беларусі пражывала 9 млн 454,1 тыс. чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.