Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2024, 15:18

Амаль 600 маладзёжных экіпажаў і больш за 400 маладых вадзіцеляў працавалі ў бягучым годзе ў час ўборачнай кампаніі

Фота з архіва
Фота з архіва
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя аграрыі завяршылі работы ў рамках уборачнай кампаніі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.

Традыцыйна ў перыяд уборачнай кампаніі ва ўсіх рэгіёнах краіны БРСМ праводзіць рэспубліканскі праект "Моладзь - за ўраджай". Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца маладзёжныя ўборачныя экіпажы камбайнераў і маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжавых і зернебабовых культур. Адметная асаблівасць іх тэхнікі - стылізаваная наклейка з лагатыпам праекта.

"У бягучым годзе на палях працавалі каля 600 маладзёжных экіпажаў, сярод іх 220 тысячнікаў, 45 двухтысячнікаў, 6 трохтысячнікаў, 1 чатырохтысячнік. Разам яны намалацілі 971430,82 т збожжавых і зернебабовых культур, - расказала Вераніка Гудкова. - Унеслі свой уклад і маладыя вадзіцелі. Усяго на хлебнай ніве ў бягучым годзе іх працавала больш за 400, у тым ліку 193 тысячнікі, 70 двухтысячнікаў, 22 трохтысячнікі, 6 чатырохтысячнікаў і 2 пяцітысячнікі. Разам яны перавезлі 475656,26 т збожжавых і зернебабовых культур".

У палях за дасягненне высокіх паказчыкаў былі арганізаваны ўшаноўванні маладых лідараў уборачнай кампаніі. "Бацькам дзяцей таксама будуць накіраваны падзячныя пісьмы за дастойнае выхаванне сыноў і дачок і прывітую ім любоў да працы на роднай зямлі", - дапоўніла сакратар ЦК БРСМ.

Праект рэалізуецца з мэтай павышэння прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочвання іх працоўнай ініцыятывы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі